+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Cвята «Стрэчаньскія Дзяды»
Галоўная Падзеі Cвята «Стрэчаньскія Дзяды»
Cвята  «Стрэчаньскія Дзяды»
336

7 лютага 2026 года

з 13.00 да 14.00

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі згодна з праваслаўным календаром адбываюцца памінкі па ўсіх памёршых продках, на Беларусі адзначалі Стрэчаньскія Дзяды (Масленічныя, Зімовыя). Як і ва ўсе іншыя сезонныя Дзяды (на Радаўніцу, напярэдадні Сёмухі, увосень перад Змітравым днём) на Масленічныя Дзяды, за памінальнай вячэрай збіралася ўся сям'я.

На стол, у шклянку з зернем ставілася запаленая свечка, для душ адкладвалася патроху ад усіх страў.

Пасля малітвы пачыналася "дзядоўская вячэра", на працягу якой стараліся весці сумныя размовы, успамінаць блізкіх і далёкіх родзічаў, што пакінулі гэты свет. Пасля заканчэння вячэры посуд са стала не прыбіраўся.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Расповед у царкве з в. Логнавічы;
  • Майстар-клас па вырабу «выцінанкі», «паяскоў з нітак»;
  • Рэканструкцыя абраду, прысвечанага «Стрэчаньскім Дзядам»;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Прэс-рэлiз акцыі «Шляхамі вайны»
318
Прэс-рэлiз акцыі «Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.

Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»
1210
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»

24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
1554
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»

24.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна»...