+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
Галоўная Падзеі З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
277

Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла – яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца.

Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе.

І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае слова. На Масленіцы экскурсіі, абрады, выступы фальклорных калектываў і нават рок-гурт KaS – усё было на роднай мове. Гэта быў наш унёсак у тое, каб мова жыла і гучала, бо мова – гэта таксама зброя і абарона нашай ідэнтычнасці.

І яшчэ адна ісціна, якую мы сёлета адчуваем асабліва востра. Надзвычай важна, каб за плячыма мужчыны была трывалая сцяна. І сцяна гэта – зусім не каменная. Яна – жывая. Гэта мама, якая чакае, бабуля, якая навучыла пячы тыя самыя бліны, і каханая, якая верыць і натхняе. У Год беларускай жанчыны мы асабліва хочам сказаць: менавіта вы робіце сваіх мужчын сапраўднымі абаронцамі. Ваша цяпло і вера надаюць ім упэўненасці і сілы.

Сёння не частуем блінамі – пост.

Але запрашаем наведаць наш музей на тыдні, калі сэрца пажадае сустрэчы з прыгожым.

Уперадзе яшчэ шмат падзей, якія напоўняць жыццё яркімі момантамі, цёплымі сустрэчамі і сапраўдным беларускім хараством.

Будзьце моцныя духам, шчырыя сэрцам і заўсёды абароненыя любоўю.

Са святам!

 

Ваш, etna.by

Чытайце таксама
Дарагія сябры. Увага!
650
Дарагія сябры. Увага!

7 лістапада "Чырвоны дзень календара" - менавіта так называлі свята, прысвечанае...

Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
531
Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісто...

Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"
615
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"

Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
921
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.