+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне» У межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” прымеркавана да дзён Абароны дзяцей і Аховы навакольнага асяроддзя
Галоўная Падзеі «Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне» У межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” прымеркавана да дзён Абароны дзяцей і Аховы навакольнага асяроддзя
«Цалкам бясплатна. Этна-выходныя ў беларускім скансэне»  У межах акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”  прымеркавана да дзён Абароны дзяцей і Аховы навакольнага асяроддзя
851

1, 5, 6 чэрвеня 2024 года 

з 16:00 да 17:00

Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў. Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён». Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку. 

А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйных народных танцах і гульнях.

Пачатак экскурсіі ў 16.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (каля мапы музея).
Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе “Беларускі лён”;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам і гульням;

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Экскурсія пачынаецца ў 16.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Адмена свята «Шчодрык»
332
Адмена свята «Шчодрык»

Увага! Дарагія наведвальнікі і госці Музея! У сувязі з складанымі погоднымі ўмовамі свята...

Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»
865
Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»

2 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Адным з самых цікавых масленічных звычаяў, якія...

Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
3679
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»

27.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»

Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы
3114
Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы

Дарагія сябры! Мы распачынаем серыю публікацый пад агульнай назвай #строчыцкія гісторыі. Сачыце...