15 чэрвеня 2024 года
з 13.00 да 14.30
Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы.
Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі на ўласныя вочы!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.
2, 4, 5 студзеня 2026 года 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...
20 жніўня 2022 года
23.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «На Саракі прыляцелі птакі» на...
20 верасня 2026 года з 13:00 да 14:30 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і...