+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
Галоўная Падзеі «Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
821

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі маштабна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Беларускія ветракі". Яна арганізавана Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту разам з нашым раённым музеем у рамках рэалізацыі сумеснага праекта па супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Ларыса Крывіцкая, начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Панасюк, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Яўген Мікула, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ігар Іваноў.

Ларыса Крывіцкая ў прывітальным слове адзначыла важнасць фотавыставы, якая дапамагае большай колькасці людзей убачыць унікальныя экспанаты музея архітэктуры і побыту.

Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя, якую прадставіў Ігар Іваноў. Яна па сутнасці і стала адкрыццём гэтай выставы. Ён падрабязна расказаў і паказаў на экране ўсё пра млыны ў Беларусі, іх віды, колькасць у розныя гады, дзе і як выкарыстоўваліся.

Яўген Мікула ў сваю чаргу падарыў музею шэраг кніг, навуковых выданняў аб млынах Беларусі.

Наведаць выставу і азнаёміцца з яе экспазіцыяй можна будзе цягам двух месяцаў. Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пакінулі свае прэзентацыі і матэрыялы для азнаямлення.

 

Крыніца: Горацкія Навіны

Чытайце таксама
«Строчыцкія перазвоны»
3002
«Строчыцкія перазвоны»

09.09.2018г.Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы - храмавай звонавай музы...

Абрадавае мерапрыемства  «Дажынкі»
1591
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

22 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі му...

Новы год з талісманамі
433
Новы год з талісманамі

Новы год — гэта час, калі асабліва хочацца верыць у добрыя знакі і цёплыя традыцыі.