Вёскі Случчыны здаўна былі адметны сваімі ўрадлівымі землямі і працавітымі жыхарамі. Менавіта ў ваколіцах Слуцка некалькі стагоддзяў кампактна пражывалі «выбранцы» – сяляне, якія неслі ваенную службу і вызваляліся ад усіх падаткаў і павіннасцей.
У музеі народнай архітэктуры і побыту ваколіцы Слуцка прадстаўлены такімі помнікамі драўлянай архітэктуры як гумно з в. Лучнікі, хата з в. Ісерна і хата з в. Агароднікі.
Падчас экскурсіі госці нашага музея зазірнуць у інтэр’еры помнікаў, перавезеных са Слуцкага раёна, даведаюцца пра рэгіянальныя асаблівасці будаўніцтва хатаў і мясцовага адзення, пабачаць архіўныя фотаздымкі «выбранцаў» і жыхароў слуцкіх вёсак.
А напрыканцы кожны зможа развучыць народную песню са Слуцкага раёна!
Збор групы ў 15:00 ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».
Чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...
20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00 Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...
10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у...