Запрашаем на вялікую сцэну музея! Лаўрэат Гран-Пры Мінскага абласнога фестывалю БелТІЗ «Бязмежныя таленты Беларусі-2023» тэатральная студыя «СКАРБ» УП «Святлопрыбор» пакажа камедыю «Баба Шанэль» па п'есе Мікалая Каляды ў пастаноўцы лаўрэата прэміі Міхася Лынькова — Сяргея Карбоўскага.
Гэта кранальны, смешны і адначасова глыбокі расповед аб бабулях, якія ўсім сэрцам шчыра кахаюць свой музычны калектыў. Яны захоўваюць яго ад чужынцаў, бо для іх гэта не проста ансамбль. Як кажуць самі гераіні, галоўнае — гэта натхненне, магчымасць спяваць разам, збірацца, гутарыць і падтрымліваць адзін аднаго.
У галоўных ролях:
Сяргей Карбоўскі, Таццяна Новікава, Марыя і Кацярына Скобелевы, Кацярына Більман, Сана Саліханава
Калі: 6 верасня 2026 года
Час: 14:00
Дзе: в. Азярцо, Музей народнай архітэкруры і побыту, вялікая сцэна музея
Чакаем усіх аматараў тэатра!

18 чэрвеня адбылася спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў...
17 верасня 2026 года 14:00 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ аб...
10.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на...
Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»