+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Жніво»
Галоўная Падзеі Акцыя «Жніво»
Акцыя «Жніво»
516

2 жніўня 2025 года

13.00-14.00

Пякучае сонца і залатое поле, межы якога літасціва схаваў гарызонт. Паветра абпальвае твар і цела. З сабой толькі серп, цурка і надзея. Надзея, што гэтая мука, даўжынёй у жнівень, нарэшце, скончыцца. А яшчэ, надзея на ўраджай, што пракорміць сям'ю да наступнага жніва.

Жніво - гэта барацьба. Барацьба з навакольнай рэчаіснасцю за ўласнае месца пад сонцам і барацьба са слабасцю чалавечага цела. Жніво - квінтэсенцыя народнага календара, тое, дзеля чаго людзі выходзілі вясной араць і сеяць, тое, дзеля чаго ўвесь год выконваліся абрады і рытуалы - дзеля добрага, багатага ўраджаю.

Калі Вы хочаце даведацца больш пра беларускае жніво - музей народнай архітэктуры і побыту чакае Вас.

 

Вас чакае:

  • Расповед пра перыяд жніва на Беларусі;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі з травы.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)
101
Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)

Здаецца Першая сусветная вайна мае даволі адноснае дачыненне да гісторыі Беларусі. Як той...

Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”
484
Прэс-рэліз мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры “Над Менкай”

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту зноў ажыве эпоха...

Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
3025
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»

10.02.2018г. Той момант, калі цябе нічога не турбуе – акрамя закаханасці.