Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб нашым музеі і беларускай гісторыі. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лен».
Гэтая выстава працягвае традыцыю прадстаўлення ў музеі папулярных беларускіх народных рамёстваў. Яна размешчана ў помніку «Гумно з сядзібы в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна» і знаёміць наведвальнікаў з тэмай ільна і ільнаапрацоўцы праз дэманстрацыю музейных прадметаў, звязаных з гэтай тэматыкай, у тым ліку спецыяльных ільнаапрацоўчых станкоў і дапаможных прыстасаванняў. Аснову экспазіцыі склалі музейныя прадметы, адшуканыя пад час шматлікіх экспедыцый па глухім куткам Беларусі. Наведвальнікі змогуць папрацаваць за адным з старажытных ткацкіх станкоў і адчуць сябе ў якасці сялянкі-ткачыхі.
Пачатак экскурсіі з 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе праходзіць пры зборы групы да 10 чалавек!
Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Цалкам бясплатна» на тэрыторыі музея!
24 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00 Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць...
17.02.2018г. Удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях!
02.02.2019г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!
Стартуе з 15 снежня 2023 г. Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых...