Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць унікальная магчымасць наведаць выставу «Ганчарны посуд Беларусі», якая знаходзіцца ў помніку архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань»!
Вы зможаце ўбачыць традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў).
Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання.
Белагліняныя вырабы з Гарадной, чорнаглянцаваная кераміка з Пружан і Поразава, абварная з Ганявіч і Сіняўкі, паліваны посуд з Івянца і Ракава, шматлікія экспанаты з іншых цэнтраў ганчарства дазволяць у думках перанесціся на малую Радзіму ў хату продкаў!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
15 сакавіка 2024 года 13.00-14.00 15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень...
13.01.2018г. Цікавае і пацешнае баўленне вольнага часу з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песн...
21.12.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Каляды» на тэрыторыі музея!
17 кастрычніка 2026 года | 13:30–16:00 А што, калі аднойчы перанесціся на два стагоддзі...