+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абярэгі ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў
Галоўная Падзеі Абярэгі ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў
Абярэгі ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў
933

Абярэг – прадмет, якому людзі прыпісвалі магічныя ўласцівасці засцерагаць ад разнастайнага ліха, спрыяць дабрабыту ў жыцці і гаспадарцы. У якасці абярэга маглі выступаць як адмысловыя магічныя прадметы, так і некаторыя побытавыя рэчы, якія надзяляліся засцерагаючымі функцыямі дзякуючы сваім фізічным уласцівасцям. Так, любы востры прадмет мог быць выкарыстаны ў якасці абярэга, бо сваёй вастрынёй мог сімвалічна ўкалоць нячысціка.

На выставе вы зможаце дазнацца, пры дапамозе чаго сяляне абаранялі хату ад маланкі, як засцерагалі статак, якія рэдкія прыродныя з’явы, на думку чалавека, маглі прыносіць поспех.

Выстава будзе размешчана ў помніку архітэктуры “Царква з в. Логнавічы Клецкага раёна” ў перыяд з 5-га па 20-е верасня. Экскурсія па ёй адбудзецца 5 верасня ў 15.00.

Запрашаем усіх жадаючых да наведвання!

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
709
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка.

Рэканструкцыя 1812 года
120
Рэканструкцыя 1812 года

Рэканструкцыя падзей 1812 года ў музеі «Вайна і мір». Аб рэканструкцыі са слоў...

Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
955
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...