29 лістапада 2025 года
З 14:00 да 15:00
Попрадкі – форма правядзення вольнага часу селянскай моладдзю ў восеньска-зімовы перыяд. Вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам у той час было прадзенне. Кожная дзяўчына прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, жартам падражніць іх, або прыкмеціць сабе будучую жонку.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
18 верасня 2021 г.
8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца...
У кангрэс-холе Міжнароднай спецыялізаванай выставы ТИБО-2022 прайшло ўзнагароджанне пераможцаў...
17 верасня 2022 года