+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
У музей усёй сям'ёй!!!
Галоўная Падзеі У музей усёй сям'ёй!!!
У музей усёй сям'ёй!!!
1020

У музей усёй сям'ёй!!!

Музей народнай архітэктуры і побыту - гэта ўнікальнае месца для кожнага наведвальніка. Атмасфера музея прымушае пагрузіцца ў далёкае мінулае нашых продкаў.

Многія наведвальнікі музея з усмешкай на твары ўспамінаюць сваё дзяцінства ў вёсцы ў сваіх дзядоў і бабуль. Іх цудоўныя ўспаміны не пакідаюць абыякавымі нікога, на душы становіцца цёпла ...

У часы высокіх тэхналогій сучасныя дзеці толкам і не ведаюць, як жылося нашым продкам.

У музеі народнай архітэктуры і побыту Вы пазнаёміцеся з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, цэрквамі, млынамі, школай канца XVIII - пачатка XX стст. розных рэгіёнаў Беларусі. У інтэр'ерах дамоў Вы знойдзеце прататыпы электрычнай пліце і мікрахвалевай печы, халадзільніка і пральнай машыны, розныя побытавыя прадметы, якія адрозніваюцца ад сучасных.

Акрамя гэтага, музей знаёміць наведвальнікаў з традыцыйнымі песнямі і гульнямі ў ходзе інтэрактыўных экскурсій, беларускімі абрадамі на мерапрыемствах, а маляўнічыя ландшафты і свежае паветра дапоўняць атмасферу беларускай вёскі.

Спяшайцеся здзівіць Вашых дзетак і акунуцца ў цудоўныя ўспаміны Вашага дзяцінства!

 
Чытайце таксама
У музеі адбыўся суботнік!
576
У музеі адбыўся суботнік!

16 кастрычніка 2021 года ў музеі быў закладзены яблыневы сад!

Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
1373
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»

21 мая ў 15.00 ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі!

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
952
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

16 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на...

Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»
1113
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

17.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Пакроўскі кірмаш» на...