Побач з царквой размяшчаецца помнік драўлянай архітэктуры 1932 года – школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Будынак мае тыповую для школ канца ХІХ - пачатку ХХ стст. планіроўку: класны пакой-сені-кватэра настаўніцы з жылымі пакоямі і кухняй. У помніку прадстаўлена аднакласнае народнае вучылішча к. ХІХ – пач. ХХ стст.