+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
2229

Фотасправаздача

«Экспазіцыя «Беларускі народны строй»

21 мая ў 15.00

ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі ў помніку архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань” э/с “Падняпроўе”.

Асобнае месца ў калекцыях музея займае збор элементаў народнага адзення, які фарміраваўся цягам 1977-2020 гг. і дэманструе народныя строі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Народны строй – комплекс адзення, які склаўся на беларускіх землях цягам стагоддзяў і адрознівае беларусаў ад суседніх народаў, з’яўляецца часткай мясцовай і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Жаночы строй складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха, абутку і галаўнога ўбора. У залежнасці ад рэгіёна да гэтага комплексу таксама дадаецца гарсэт альбо безрукаўка, паяс. Мужчынскі строй складаецца з нагавіц, кашулі, пояса, абутка і галаўнога ўбора. У некаторых рэгіёнах прысутнічае камізэлька, шыйная хустка. Адрозніваюць мужчынскі і жаночы строй таксама характар упрыгожвання. Асноўнымі элементамі дэкору строя з’яўляюцца вышытыя альбо тканыя ўзоры, пераважна геаметрычныя.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены строі 2-й паловы ХІХ – пачатку ХХ ст., якія прэзентуюць народнае адзенне беларусаў, рэгіянальныя адрозненні ў аздабленні, уплыў гарадскога асяроддзя і суседніх народаў.

Чытайце таксама
«Вербная нядзеля»
3005
«Вербная нядзеля»

01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...

Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2023»
1066
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2023»

30 верасня 2023 года з 14.00 да 17.00 Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды,...

Аб працы музея 7 лістапада 2023 года
805
Аб працы музея 7 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 7 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...