+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
949

Абрадавае мерапрыемства

«Спасаўка-Ласаўка»

16 жніўня 2020 года 

з 13:00 да 14:30

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, прысвечаныя Ісусу Хрысту і Прасвятой Багародзіцы. У народнай культуры кожны з гэтых дзён меў сваю назву: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».

Вас чакае:

  • цікавае падарожжа з супрацоўнікамі музея ў гісторыю свята;
  • інтэрактыўная праграма са спевамі і танцамі;
  • асвячэнне мёду, хлеба, яблык;
  • святочны кірмаш;
  • тэматычная экскурсія па тэме пчалярства;
  • частаванне караваем з гарбатай, яблыкамі і мёдам.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве "Спасаўка-ласаўка" гандляроў мёду, якое адбудзецца 16 жнівеня 2020 года.

Дадатковую інфармацыі аб удзеле ў мерапрыемстве Вы можаце атрымаць па нумары 209-41-63.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
3134
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»

28 мая адбылося фальклорнае свята «Край беларускі, край самабытны...»

Мой актыўны выхадны!
1837
Мой актыўны выхадны!

9, 10, 16 і 17 красавіка, жывая музыка, гульні, забавы ў беларускім стылі.

Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»
1156
Цалкам эксклюзiўна: «Жахлівыя гісторыі»

02.05.2020 г. запрашаем Вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёск...