+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны…»
3144

Фотасправаздача «Край беларускі, край самабытны...»
28.05.2016

У рамках Года культуры адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць жыхароў і гасцей сталіцы, прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў на фальклорнае свята «Край беларускі, край самабытны...», якое адбудзецца на тэрыторыі музея (Мінскі р-н, п. Азярцо).

На тэрыторыі музея вас чакаюць:

  • некалькі тэматычных пляцовак, на якіх для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны забавы, гульнi, імправізаваныя відовішчы, выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў раённага тура фестывалю народай творчасці “Сузор’е”;
  • экскурсійныя праграмы па музеі;
  • майстар-класы па выцінанцы і пляценнi паясоў;
  • выстава-продаж сувенірных вырабаў;
  • работа аб’ектаў гандлю, абсталяваныя месцы для адпачынку.

На галоўнай пляцоўцы адбудуцца:

  • З 12:00 да 17:00 канцэрт лепшых фальклорных калектываў;
  • З 13:30 да 14:30 выступленні ўдзельнікаў раённага тура фестывалю народай творчасці «Сузор’е», цэрымонія ўзнагароджання (16:30);

За дададковую плату вы будзеце мець магчымасць:

  • убачыць свята з вышыні птушынага палёту падчас паветранай экскурсіі на верталёце;
  • здзейсніць шпацыр на конях;
  • пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні ў «Беларускай карчме».

Кошт квіткоў:

80 000 руб. - для дарослых,

40 000 руб. - для вучняў,

зніжкі для іншых катэгорый наведвальнікаў.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»
1415
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»

15.02.2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея...

Свята «Дажынкі»
618
Свята «Дажынкі»

27 жніўня 2022 года

Мерапрыемствы ў МАІ 2024
188
Мерапрыемствы ў МАІ 2024

Свята працы / 1 Мая 4 мая (субота) Свята «Вялікдзень (па...