+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»
Галоўная Падзеі Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»
475

Бясплатная акцыя

«Калядныя дзянькі»

2-4 студзеня 2023 года

Каляды – адно з самых радасных і доўгачаканых святаў.

Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, адчуць атмасферу народных традыцый і зімовага хараства:

2 студзеня 14:00

Бясплатная экскурсія “Калядныя традыцыі”.

Вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочны стол і абрад калядавання.

3 студзеня  14:00

Вы зможаце прыняць удзел у бясплатнай акцыі «Калядныя забавы».

Ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць далучыцца да экскурсіі з расповедам пра Каляды, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.

4 студзеня 14:00

Бясплатная экскурсія «Каляды» з традыцыйнымі варожбамі, калядаваннем і народнымі спевамі.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай - 2021»
1173
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са школай - 2021»

29 мая 2021 года запрашаем выпускнікоў школ на культурна-масавае мерапрыемства «Развітанне са...

Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе выстава "Беларусь - 21 стагоддзе"
76
Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе выстава "Беларусь - 21 стагоддзе"

Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе...

Мерапрыемства «Свята млынара»
107
Мерапрыемства «Свята млынара»

20 красавіка 2024 года з 14:00 да 15:00   Млын – пабудова для размолу зерня. З ім...