+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Шляхамі вайны»
Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
660

Мерапрыемства

«Шляхамі вайны»

9 мая 2022 года

з 13.00 да 14.00

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.

Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях…

9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю. Час Вялікай Айчынай вайны – яскравае сведчанне гэтага подзвіга, здзяйснёнага абаронцамі нашай краіны.

Вас чакае:

  • Выстава «9 мая: лёс чалавека-лёс краіны» (помнік архітэктуры «Школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна». Увага: экскурсія по выставе будзе праходзіць з 12.00 да 13.00);
  • Інсталяцыя «Дом з гета» (помнік архітэктуры «Дом з прадмесця Мінска з вуліцы Васкрасенскай»);
  • Рэканструкцыя абрада «Провады ў войска»;
  • Рэкруцкія песні;
  • Расповед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі;
  • Экскурсія па помніках архітэктуры, дзе праходзілі здымкі ваенных кінастужак.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
278
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

7 чэрвеня 2023 года з 13.00

Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!
231
Акцыя «У музей усёй сям'ёй»!

У рамках Тыдня бацькоўскай любові Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўляе акцыю...

«Купалле»
3775
«Купалле»

25.06. Правядзенне старажытнага абрада.