+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры «Над Менкай»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства Дзень сярэднявечнай культуры «Над Менкай»
Мерапрыемства  Дзень сярэднявечнай культуры  «Над Менкай»
1291

Мерапрыемства

Дзень сярэднявечнай культуры

«Над Менкай»

20 жніўня 2022 года

13:00 – 17:00

Сярэднявечча – перыяд у гісторыі чалавецтва, які яшчэ называюць «цёмным часам». Але ці сапраўды гэта так? Дваццатага жніўня на некалькі чароўных гадзін  запрашаем Вас перанесціся ў Сярэднявечча ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, падчас Дня сярэднявечнай культуры.

Вас чакае:

  • падарожжа ў гісторыю XІV-ХV стагоддзя;
  • знаёмства з клубамі гістарычнай рэканструкцыі XIV-XV стагоддзя, якія Вас пазнаёмяць з вайсковай і грамадзянскай культурай таго часу.

Праграма:

13:00 – 13:30 урачыстае адкрыццё Дня сярэднявечнай культуры;

13:30 – 15:30 экскурсія па лагеру рэканструктараў, агляд «вясковай пляцоўкі», знаёмства з сярэднячвечнай кухняй, магіяй, музыкай і г.д.;

13:10 – 16:10 лучны цір;

13:10 – 16:10 фехтаванне на рэнесанснай рапіры;

15:30 – 16:00 рыцарскія баі;

16:10 – 17:00 музычная праграмма.

Таксама ў гэты дзень:

Анімацыйныя пляцоўкі – стральба з лука (паслуга платная), фехтаванне (паслуга платная), гульні і конкурсы, танцы.

Пачатак мерапрыемства ў 13.00 каля галоўнай сцэны.

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча! 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
У промнях пяшчотнага сонца!
71
У промнях пяшчотнага сонца!

Сябры, з'явілася ўнікальная магчымасць - вячэрняя прагулка па тэрыторыі Музея без наведвання...

Новы год з талісманамі
263
Новы год з талісманамі

Новы год — гэта час, калі асабліва хочацца верыць у добрыя знакі і цёплыя традыцыі.

Мерапрыемствы ў ЧЭРВЕНІ
1072
Мерапрыемствы ў ЧЭРВЕНІ

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень...

Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"
473
Электронныя білеты на мерапрыемства "Ноч Музеяў"

Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...