+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Купалле»
Галоўная Падзеі «Купалле»
«Купалле»
3730

«Купалле»

25.06 (субота)

з 17:00 да 21:00

 

Яскравая традыцыя ў гонар летняга сонцастаяння заўсёды напоўнена абрадамі, павер’ямі, любоўнай і аграрнай варажбой. Менавіта ў гэты летні дзень дзяўчаты збіралі купальскія зёлкі, якія мелі асаблівую лекавую моц, а хлопцы рыхтавалі купальскае вогнішча, якое ўвасабляла сонца і надзялялася сілай даваць ураджай і праганяць смерць.

У праграме:

  • абыход сапраўднай вёскі ХІХ ст.;
  • пляценне вянкоў;
  • купальскія ігрышчы;
  • танцавальна-гульнявая праграма;
  • майстар-класы па ўзвару крупніка;
  • частаванне;
  • скокі праз вогнішча;
  • варажба і пусканне па рацэ вянкоў;
  • пошук «Папараць-кветкі».

Далучайся да прыгожай традыцыі і абавязкова знайдзі свой цуд ў гэтую ноч.

Кошт квіткоў:

100 000 руб. – дарослыя,
50 000 руб. – школьнікі,
250 000 руб. – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці),
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»
493
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Акцыя «Калядныя дзянькі»
791
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-4 студзеня 2022 года.

Міжнародны дзень сям’і
2974
Міжнародны дзень сям’і

14.05(субота), самая лепшая нагода сабрацца ўсёй сям'ёй у дзіўным па прыгажосці месцы.

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
512
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

28 лістапада 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве “Вячоркі” на тэрыторыі музея...