+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
Галоўная Падзеі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
266

Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» створана для таго, каб нашыя госці змаглі яшчэ глыбей пазнаёміцца з музеям і пабачыць унікальныя мясціны, закрытыя для свабоднага наведвання. У сераду мы правядзем бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток) па млынах.

Вы трапіце ўнутр гэтых помнікаў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.

Вы зможаце наведаць тры млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёну, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёну, млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёну і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.

Пачатак экскурсіі ў 13.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры зборы групы да 10 чалавек! 

Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!

У іншы час інтэр’еры млыноў зачынены для наведвання!

Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор’я!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026; аўтобус №150.

Чытайце таксама
Строчыцкія перазвоны
1834
Строчыцкія перазвоны

Мерапрыемства пераносіцца на іншы дзень.

Адзіны дзень бяспекі
175
Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі...