+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі»
Мерапрыемства  «Піліпаўскія вячоркі»
308

Мерапрыемства

«Піліпаўскія вячоркі»

26 лістапада 2022 года

з 13.00 да 14.00

Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца за працай у адной хаце. Пачыналі хадзіць на вячоркі з надыходам восені і ажно да самай вясны. Адсутнасць тэрміновай сельскагаспадарчай працы дазваляла дзяўчатам у гэты час займацца прадзеннем, вышыўкай, снаваннем нітак, ткацтвам.  Праца ішла весялей, калі распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.

Запрашаем Вас паўдзельнічаць у традыцыйных вячорках на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Паказ інсцэніроўкі «Вячоркі»;
  • Гульні, жартоўныя расповеды, казкі;
  • Майстар-клас па апрацоўцы ільну;
  • Майстар-клас па вырабу паяскоў з нітак;
  • Майстар-клас па спевах восеньскіх песень;
  • Экскурсія па выставе «Беларускі лён».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея. 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Адкрыццё выставы “Беларускі лён”
1849
Адкрыццё выставы “Беларускі лён”

09.11.2018г. Адкрыццё выставы “Беларускі лён” прысвечана адным з самых старажытных заняткаў...

Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
697
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»

17.10.2021г. запрашаем правесці выхадны дзень са сваіми блізкімі і паўдзельнічаць у...

Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»
533
Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»

9 красавіка 2022 года пры набыцці ўваходнага квітка ў музей Вы можаце паўдзельнічаць у...

Выстава "Хрыстос уваскрос на ўвесь свет" адкрыта!
2911
Выстава "Хрыстос уваскрос на ўвесь свет" адкрыта!

Выстава "Хрыстос уваскрос на ўвесь свет" у Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым...