+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
703

Мерапрыемства

«Майстар-класы ў беларускім скансэне»

17 кастрычніка 2021 года

з 13.00 да 15.00

Запрашаем правесці выхадны дзень са сваіми блізкімі ў музеі народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у мерапрыемстве, якое прысвечана міжнароднаму Дню маці.

У вас з’явіцца магчымасць зрабіць сваімі рукамі розныя сувеніры на памяць.

А яшчэ на памяць застануцца прыгожыя фотаўспаміны аб цікавым сумесным баўленні часу ў непаўторнай атмасферы імкліва сыходзячай залатой пары беларускага скансэна.

Вас чакае:

  • майстар-клас па ляльке-мотанке (лічылася, што лялькі-абярэгі здольныя абараніць ад злых сіл, сурокаў, няшчасных выпадкаў і хвароб);
  • майстар-клас па пляценню паяскоў (у старажытныя часы лічылі, што арнамент абярагаў ад зла, быў зваротам да багоў з просьбай аб спрыянні і абароне);
  • майстар-клас па выцінанцы (сучасная беларуская выцінанка характэрная сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы);
  • майстар-клас па набіванцы (спосаб аздаблення ўзорам з дапамогай клішэ з рэльефным малюнкам);
  • майстар-клас па танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель»).

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2311
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Музейная акцыя
1529
Музейная акцыя

Пры набыцці буклета «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», Вам на выбар...

Канікулы з Беларускім скансэнам
2405
Канікулы з Беларускім скансэнам

Правядзі зімовыя канікулы весела і з карысцю! Актыўны адпачынак, экскурсіі, традыцыйная ежа!

Масленіца
3787
Масленіца

12 Сакавіка (субота) з 12:00 да 17.00 Яскравае, смачнае і вясёлае свята Масленіцы!