+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»
Галоўная Падзеі Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»
Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»
532

Экскурсія выходнага дня

«Песня льецца над прасторай»

9 красавіка 2022 года

з 15.00 да 16.00

Толькі з 15.00 да 16.00 пры набыцці ўваходнага квітка ў музей Вы можаце паўдзельнічаць у бясплатнай музычнай экскурсіі!

У мінулыя часы на вуліцах нашых вёсак не змаўкалі звонкія галасы дзяўчат, не сціхалі пранізлівыя гукі скрыпак і цымбалаў. Жыццё нашых бабуль і дзядуль напаўнялася весялосцю і радасцю, калі з хаты даносіліся народныя песні і традыцыйныя найгрышы.

Якія святы адзначалі нашыя продкі? Якія песні спявалі штодня, а якія толькі раз на год? Якія музычныя інструменты гучалі ў нашых вёсках у мінулыя часы?

Завітвайце на экскурсію, каб паглыбіцца ў музычную атмасферу старажытных часоў!

Вас чакае:

  • экскурсія па рэгіёну «Цэнтральная Беларусь» з акцэнтам на народных святах;
  • традыцыйныя народныя песні, прымеркаваныя да святаў каляндарнага года;
  • найгрышы на народных інструментах.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
Свята  «Гуканне вясны»
542
Свята «Гуканне вясны»

25 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.30

Свята  «Гуканне вясны»
324
Свята «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» –...

Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!
915
Увага! Набыць квіткі на фестываль «Над Менкай» стала зручней!

З 25 па 27 жніўня ўключна можна набыць квіткі на фестываль са зніжкай!