+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (вт-вс)
Каса працуе
11:00-18:30 (вт-вс)
Ветраны млын з вёскі Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Ветраны млын з вёскі Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці
Ветраны млын з вёскі Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці

Далей, за сялом, бачны крылы ветранога млына, пабудаванага ў 80-я гады ХІХ стагоддзя з вёскі Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Гэта – вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Адносіцца да тыпу млыноў-казловак. Млын паварочваўся да ветру ўсім корпусам пры дапамозе дышаля вакол моцнага слупа, замацаванага ў каменным падмурку, і крыжавіны з "козламі". Вышыня помніка каля 12 м. Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) – восевы слуп на падмурку, на другім - "скрыня" для мукі. На трэцім ўзроўні знаходзіцца галоўны механізм – гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня. На гарызантальным валу звонку замацаваны чатыры махі.