+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Дзень ведаў»
Галоўная Падзеі Акцыя «Дзень ведаў»
Акцыя «Дзень ведаў»
670

1 верасня 2024 года

15:00

 

Першае верасня  - вельмі важны дзень у жыцці кожнага сучаснага школьніка. У наш час вучоба з’ўляецца абавязкам, але раней усё было па-іншаму. Таму Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у музейнай акцыі, якая прысвечана «Дню ведаў». У Вас з’явіцца ўнікальная магчымасць даведацца пра сістэму адукацыі і навучанне дзяцей у канцы XIX ст. на прыкладзе помніка архітэктуры «Народнае вучылішча з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці».

Вас чакае:

  • Расповед пра сістэму адукацыі к. XIX пач.- XX стст.;
  • Экскурсія па помніку народнай архітэктуры «Народнае вучылішча з в. Калодчына Вілейскага р-на.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка  «В каждой песне я вновь оживу…»
1670
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»

7 жніўня 2021 года адбыўся дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»

Акцыя  «Калядныя дзянькі»
366
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2, 4, 5 студзеня 2026 года 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...

Свята  «Шчадраванне на Палессі»
920
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
1041
V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прыняў удзел у V Нацыянальным форуме...