+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Шчадраванне на Палессі»
Галоўная Падзеі Свята «Шчадраванне на Палессі»
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
980

20 студзеня 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

У кожным рэгіёне абрад «шчадравання» меў свае адметнасці. Галоўнымі складнікамі абрада былі пераапранутыя персанажы і песні-шчадроўкі з услаўленнем гаспадара ці гаспадыні.

У гэтую суботу Вы зможаце пабачыць абрад абыхода двароў з в. Рычоў і в. Пагост Жыткавіцкага раёна.

Завітвайце да нас на свята ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!

 

Вас чакае:

  • Абрад абыхода двароў па звестках з в. Рычоў і в. Пагост Жыткавіцкага раёна;
  • Расповед пра Шчодрык;
  • Традыцыйныя варожбы;
  • Беларускія народныя танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць цiкавыя сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
898
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Бясплатная экскурсія  «Святыя дзяды зляталіся сюды»
954
Бясплатная экскурсія «Святыя дзяды зляталіся сюды»

6 лістапада 2022 года запрашаем на «Дзяды» – штогадовае свята памінання продкаў сваёй сям’і.

Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
828
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...

Увага!
1470
Увага!

23 і 24 кастрычніка экспазіцыйны сектар «Паазер'е» па тэхнічных прычынах будзе зачынены!