+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія «Святыя дзяды зляталіся сюды»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія «Святыя дзяды зляталіся сюды»
Бясплатная экскурсія  «Святыя дзяды зляталіся сюды»
314

Бясплатная экскурсія

«Святыя дзяды зляталіся сюды»

6 лістапада 2022 года

з 14.00 да 15.00

«Дзяды» – штогадовае свята памінання продкаў сваёй сям’і. Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя продкі завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы – прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы – бліны, куццю, галушкі, канун.

Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і даведацца пра традыцыйныя абрадавыя дзеянні, прымеркаваныя да свята «Дзяды».

Чакаем Вас у 14.00 каля карты-схемы на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь»!

Вас чакае:

  • Расповед пра народныя традыцыі свята «Дзяды»;
  • Расповед пра жыхароў хаты з в.Ісерна Слуцкага раёна, хаты з в.Садавічы Капыльскага раёна і хаты з в.Заброддзе Стаўбцоўскага раёна;
  • Расповед пра гатаванне святочных страў.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
“Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”
188
“Спартакіяда па-беларуску з нагоды ІІ гульняў краін СНД”

7 і 11 жніўня 2023 года з 11.00 да 12.00   Запрашаем правесці свой дзень весела і...

Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна
4400
Агарод лекавых раслін у сядзібе з вёскі Садавічы Капыльскага раёна

Пра народнае знахарства, лекавыя расліны і музейны агарод.

Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі
2270
Фотасправаздача з Міжнароднай канферэнцыі

26 кастрычніка 2018г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет»

Рэспубліканскі суботнік у Беларускім скансэне
2075
Рэспубліканскі суботнік у Беларускім скансэне

Як мы адпрацавалі Рэспубліканскі суботнік.