+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка  «В каждой песне я вновь оживу…»
1723

Фотасправаздача

«Дзень памяці І.М. Лучанка

«В каждой песне я вновь оживу…»

7 жніўня 2021 года 

Ігар Міхайлавіч Лучанок савецкі, беларускі кампазітар, музычны педагог. Народны артыст СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола. З 1980 года і да канца жыцця быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

«Жураўлі на Палессе ляцяць», «Алеся», «Спадчына», «Мой родны кут», «Майский вальс», «Письмо из 45-го», «Дорогие мои земляки», «Полька беларуская», «Венский вальс», «Трэба дома бываць часцей» няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет, дзякуючы Ігару Лучанку. Акрамя любімых усімі вядомых песень, І. М. Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго «Песню пра Мінск» штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.          

Нішто так не аб’ядноўвае людзей, як песні і добрая музыка. 7 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў дзень памяці І. М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…», дзе мы зноў пачулі вядомыя песні кампазітара, успомнілі цікавыя факты з яго жыцця і ўшанавалі памяць нашага вялікага земляка.

 

Чытайце таксама
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
537
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб...

3D мадэлі музейных прадметаў
2180
3D мадэлі музейных прадметаў

3D мадэлі музейных прадметаў ужо даступныя да прагляду!

Музейны занятак «Беларускі лён»
4240
Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!