+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
Абрадавае мерапрыемства  «Дажынкі»
928

Абрадавае мерапрыемства

«Дажынкі»

22 жніўня 2020 года 

З 16:00 да 17:00

Дажынкі – старадаўняе народнае свята, звязаннае з заканчэннем жніва. У аснове дажынкавых абрадаў ляжаць рытуалы, якія праводзіліся каля апошніх жытнёвых каласоў, так званай «барады». Гэтыя каласкі ўпрыгожвалі кветкамі і стужкамі, пад іх клалі хлеб, соль. Абавязковымі атрыбутамі свята былі апошні сноп і дажынкавы вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны  сэнс абрадаў заключыўся ў тым, каб сродкамі сабранага ўраджаю забяспечыць будучы ўраджай, здароўе, дабрабыт і працяг роду, падзякаваць продкаў за дапамогу ў вырошчванні і зборы ўраджаю.

Вас чакае:

  • рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;
  • традыцыйныя беларускія жніўныя песні;
  • майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
  • беларускія танцы і гульні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Увага!
779
Увага!

23 і 24 кастрычніка экспазіцыйны сектар «Паазер'е» па тэхнічных прычынах будзе зачынены!