Шчадрэц, альбо Шчодрык – з`яўляецца адным з свят каляднага цыклу, пад час якога гатавалі так званую другую, багатую куццю. Святкавалася свята напярэдаднi Новага года па старому стылю. У гэты дзень гатавалі бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» - прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту ладзілі традыцыйныя абрады шчадравання. Таксама паваражылі і вучыліся танцаваць беларускія танцы!
10 чэрвеня 2023 года з 13:00 да 20.30
У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!
19.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі музея!