+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Над Менкай» («Рыцарства ўсё сыйшлося»)
Галоўная Падзеі «Над Менкай» («Рыцарства ўсё сыйшлося»)
«Над Менкай» («Рыцарства ўсё сыйшлося»)
969

10 чэрвеня 2023 года

13:00 – 20:30

Сярэднявечча – час, авеяны паданнямі і рамантыкай. Хто не марыў адчуць сябе мужным рыцарам, паважаным шляхцічам, прыгажуняй-князёўнай? Усе магчыма на ІІІ фестывалі сярэднявечнай культуры “Над Менкай”, пад назвай “Рыцарства ўсё сыйшлося”, які адбудзецца 10 чэрвеня 2023 года у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Падчас фестываля Вы зможаце далучыцца да сярэднявечнай культуры праз танцы, гульні, музыку. Таксама Вас чакае рыцарскі турнір, лучны цір, майстар-клас па сярэднявечнай кухні і шмат іншых цікавостак, якія падрыхтавалі для вас супрацоўнікі музея і ўдзельнікі фестываля! Да сустрэчы, шаноўныя госці музея!

Вас чакаюць:

- Разнастайныя майстар-класы ад музейных супрацоўнікаў і чальцоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі (сярэднявечныя танцы, кухня, фехтаванне, кавальства, пляценне паясоў і інш.);

- Паказальныя сярэднявечныя баі;

- Рыцарскі турнір;

- Лучны цір (за дадатковую плату);

- Фехтаванне на рэнесанснай рапіры (за дадатковую плату);

- Пляцоўка ад клуба “Клан МакВітан” (фотазона, прымерка даспехаў);

- Выступленне музычных калектываў (Іван Кірчук, Хмельны Вір).

- Экскурсійнае абслугоўванне на помніках сектара “Цэнтральная Беларусь” і “Падняпроў’е” з 13.00 да 17.00.

Усё гэтае і шмат чаго іншага Вы зможаце пабачыць на нашым фестывалі!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 25,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 13,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 13,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна;
  • сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) 70,00 руб.;

 

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  • для дарослых – 22,00 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 11,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 11,00 руб.;
  • сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) – 60,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Папярэдні продаж будзе ажыццяўляцца з 05.06.2023 да 09.06.2023 года:

  • тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 11:00 да 18:30 (ср-птн) наяўны разлік;
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 з 9:30 да 16:30 (пн-птн.) – наяўны і безнаяўны разлік.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 до 19:10. Каса працуе з 11:00 до 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»
2546
Фотасправаздача «Кахаем па-беларуску»

10.02.2018г. Той момант, калі цябе нічога не турбуе – акрамя закаханасці.

Топ-10 падзей у музеі ў 2023 годзе
189
Топ-10 падзей у музеі ў 2023 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і...

3D мадэлі музейных прадметаў
1496
3D мадэлі музейных прадметаў

3D мадэлі музейных прадметаў ужо даступныя да прагляду!