+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Галоўная Падзеі Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
142

27 красавіка 2024 года з 11.00 да 17.00 (iнтэрактыўны дзень)

28 красавіка 2024 года з 11.00 да 16.30

 

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.

27-28 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Асноўнае дзеянне фестывалю – рэканструкцыя бою паміж нямецкімі і расійскімі войскамі за адно з мястэчак у красавіку-маі 1915 года. Такія баі былі характэрныя для ўсяго Ўсходняга фронту першай сусветнай вайны ад Карпат да Балтыкі на працягу вясны-лета 1915 года, пасля Горліцкага прарыву, калі рускія часткі адыходзілі з Польшчы, а нямецкія, літаральна, наступалі ім на пяткі. Менавіта ар’ергардныя баі, калі мястэчкі і вёскі маглі быць атакаваны адным бокам адразу і таксама адбіты хуткім налётам другога боку – тыповая карціна франтавых месяцаў 1915 года, калі вайна ва ўсю прыйшла на беларускую зямлю.

Трэба памятаць, што ў Рускай імператарскай арміі  мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага паходжання. Сярод іх – лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Частка з пералічаных адзінак нават мела адпаведную квартыроўку і прымала ўдзел у гэтых баявых дзеяннях. Шмат вядомых беларусаў удзельнічалі ў вайне, праславіліся сваімі подзвігамі і храбрасцю. Сярод іх можна ўспомніць нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – Я.Купалу, Я.Коласа, М.Гарэцкага (узнагароджаны 2 медалямі за храбрасць).

Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!

 

У праграме фестывалю (сектар «Цэнтральная Беларусь», ад касы музея пехам 10-20 хвілін):

 

27 красавіка 2024 года з 11.00 да 17.00 – iнтэрактыўны дзень (2 экскурсіі па лагеру рэканструктараў – пачатак  у 14.00 і 15.00):

11.00 - 17.00 – фармаванне  і агляд лакацый;

 

28 красавіка 2024 года з 11.00 да 16.30

11.00 - 14.00 – экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;

13.00 - 13.15 – ўрачыстае адкрыццё фестывалю;

13.20 - 14.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў);

13:30 - 14:20 – рэканструкцыя бою;

14.20 - 14.50 – паўторны абыход лакацый фестывалю;

15.40 - 16.30 – узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю.

 

У праграме:

 

  • Рэканструктары Першай сусветнай вайны – людзі, якія аднаўляюць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;
  • Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

- тэматычныя інтэрактыўныя кропкi

  • Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года, бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
  • Тэматычная фотазона з антуражным адзеннем;
  • Экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры.

 

 

Кошт квіткоў:

27 красавіка 2024 года:

  • для дарослых – 14 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для школьнікаў – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

28 красавіка 2024 года:

  • для дарослых – 18 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 9 руб.;
  • для школьнікаў – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына»  – маршрутнае таксі №1277.

 

Чытайце таксама
КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ
2167
КРАСАВІК У МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ

Злязайце з «утульнай печы» і далучайцеся да нашых веснавых забаў і традыцыйных святаў!

«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»
538
«Цалкам бясплатна. Этна-выходны ў беларускім скансэне»

22.01.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...

Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»
1032
Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»

27.02.2021г. запрашаем здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помніках архітэктуры.

Лыжная траса ў музеі!
1930
Лыжная траса ў музеі!

Запрашаем на #этналыжню