7 снежня 2021 г. у будынку Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея) пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася арганізаваная Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэкруры і побыту рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)», прысвечаная 45-годдзю з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Яна падвяла пэўныя вынікі навуковай і практычнай дзейнасці нашага музея за гэты перыяд, паказала, на якім этапе станаўлення знаходзіцца наша ўстанова. Канферэнцыя дала магчымасць супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і ішых музеяў падзяліцца назапашанымі ведамі і досведам.
Першы намеснік Міністра культуры Грамада В.І. урачыста ўзнагародзіў музей ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры.

.jpg)




Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і...
23-24 ліпеня 2022 года
Дарагія сябры! У гэтым годзе ў 3-х з Вас ёсць унікальная магчымасць самім стаць удзельнікамі...
Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара,...