
Адкрыццё выставы «Ткала бабуля дываны» Году гістарычнай памяці і Дню народнага адзінства прысвячаецца 17 верасня 2022 года 13:00 Традыцыйны інтэр’ер беларускай хаты немагчыма ўявіць без тканага дывана. Посцілкі і дываны вядомы на землях Беларусі з часоў сярэднявечча. За часы свайго існавання яны прайшлі шлях ад простага ўтылітарнага прадмета да высокамастацкай дэкаратыўнай рэчы. Але выкарыстоўваліся дываны і ў абрадавых дзеях. Гэтая рэч суправаджала чалавека на працягу ўсяго жыцця, ад вяселля да пахавання. Вы дазнаецеся, якую ролю...