
Экскурсія «Кватэра-майстэрня мінскага краўца» 13 лістапада 2022 года з 13:00 (група да 10 чалавек) Нягледзячы на колькасны рост фабрык і заводаў, менавіта ручная вытворчасць задавальняла патрэбы гараджан і жыхароў ваколіц. Таму з агульным прыростам насельніцтва Мінска, расла і колькасць рамеснікаў, якая цягам другой паловы ХІХ ст. павялічылася ў два разы і напачатку ХХ стагоддзя дасягнула каля 6 тысяч чалавек. Асабліва шмат сярод іх было краўцоў і шаўцоў: забяспечанасць адзеннем і абуткам ва ўсе часы была адной з галоўных...