
«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне. Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней – дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай. Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі...