+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята Пятроў дзень «Святы Пятро — жыта ядро»
Галоўная Падзеі Свята Пятроў дзень «Святы Пятро — жыта ядро»
Свята Пятроў дзень  «Святы Пятро — жыта ядро»
1012

 

13 ліпеня 2024 года

У 13.00

Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня. Яго яшчэ называлі Пятро, Пятрок або Дзень Пятра і Паўла.  У гэты дзень усе ўсхваляюць апосталаў Пятра і Паўла заступнікаў сялян падчас цяжкай летняй працы: касьбы, працы на пашы і ў агародзе, жніва.

Пётр лічыўся заступнікам нівы, поля, асабліва грэчкі. Акрамя таго Пётр спрыяў паспяванню ўраджаю.

На Пятроў дзень прадказвалі надвор'е, варажылі, ладзілі масавыя гулянні з карагодамі і гушканнямі на арэлях.

Прапануем Вам даведацца больш пра гэта старадаўняе свята і правесці час на адкрытым паветры ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Вас чакае:

  • Расповед пра традыцыю святкавання Пятрова дня.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 11,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
2518
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

16 і 23 сакавіка 2019 года з 13:30 чакаем вас на захапляльнае падарожжа!

Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
545
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...

Мерапрыемства «Дзень працы»
1092
Мерапрыемства «Дзень працы»

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая...

Акцыя  «Цуд на Каляды»
459
Акцыя «Цуд на Каляды»

7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова – гэта адно з самых галоўных хрысціянскіх свя...