+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Cвята  «Купалле» у Азярцы  («У нас сягоння Купалачка»)

6 ліпеня 2024 года з 18.00 да 21.00   Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава. Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. Праз...

1679
Акцыя «Партызанскі дуб»

прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі і ў гонар партызанскага руху   28 чэрвеня 2024 у 11.00 на тэррыторыі Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту супрацоўнікамі газеты «Культура» і часопіса «Мастацтва» будзе пасаджаны дуб з Ліпічанскай пушчы. У Ліпічанскай пушчы знаходзіцца адна з самых старажытных дуброў Беларусі. Дубы ў ёй дасягаюць больш за 200-гадовы ўзрост. Дуб можа дасягаць больш 500-гадовага ўзросту і мець таўшчыню дрэва больш за 4 метра ў дыяметры. Ліпічанская пушча ўпісала сваю яркую старонку ў гісторыю...

662
«Начны забег» з Беларусбанкам

прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі   6 ліпеня  2024 з 21.15 да 3.00   Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ўжо трэці раз запрашае вас на забег «BelarusbankMuseumRun». На гэты раз забег адбудзецца ў вядзьмарскую Купальскую ноч, з 6 на 7 ліпеня. Забег BELARUSBANK MUSEUM RUN – гэта сапраўдны трэйл. Траса забегу пракладзена па грунтавых дарожках, а таксама сцежках па гаях і прырэчных лугах. Ёсць участкі з брудам і бездарожжам, перапад вышыні невялікі. На маршруце пераважаюць адкрытыя прасторы і ліставыя...

882