У прасторы экспазіцыі “Кватэра-майстэрня мінскага краўца” пачынае працаваць часовая выстава “Пасярэбраныя вырабы 2-й пал. ХІХ – пач. ХХ ст.” Гэта 2 дзясяткі прадметаў для сервіроўкі абедзеннага стала – лыжкі, відэльцы, цукраніцы, падносы – вырабы варшаўскіх фабрык Norblin, Fraget і інш.
У Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. асноўная вытворчасць пасярэбраных вырабаў была сканцэнтравана ў Варшаве. Гэтаму спрыяла ільготная палітыка царскага ўрада, якая прадугледжвала прывілеі іншаземным прамыслоўцам, з мэтай прыцягнення іх капіталаў ў Царства Польскае, а таксама геаграфічная блізкасць да буйных цэнтраў вытворчасці Заходняй Еўропы. Варшаўскія прадпрыемствы пастаўлялі прадукцыю на неабсяжны рынак расійскай дзяржавы. На беларускіх землях дзейнічалі склады фірмы Norblin у Мінску і Магілёве, а фірма Fraget мела свае крамы ў Гродна і Мінску. Дзякуючы невысокаму кошту і вытанчанаму знешняму выгляду пасярэбраныя вырабы карысталіся попытам у шырокага кола спажыўцоў, перш за ўсё ў гараджан з сярэднім узроўнем дастатку. Набыццё прадметаў, знешне падобных на дарагія вырабы з чыстага срэбра, дазваляла ўладальнікам адчуць сябе прыналежнымі да арыстакратыі.
Запрашаем наведвальнікаў пазнаёміцца з новай выставай, а таксама з каталогам пасярэбраных вырабаў – вынікам навуковай працы калектыва музейных супрацоўнікаў.
Выстава размешчана ў помніку архітэктуры “Дом з вул. Вызвалення, 4 г. Мінска”.
etna.by
Стартуе з 15 снежня 2023 г. Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых...
16 мая 2020 года
Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня.
Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы....