Па тэхнічных прычынах Музей будзе зачынены для наведвання 17 жніўня 2024 года (17.08.2024) Прыносім выбачэнні за аказаныя нязручнасці.
Па тэхнічных прычынах Музей будзе зачынены для наведвання 17 жніўня 2024 года (17.08.2024) Прыносім выбачэнні за аказаныя нязручнасці.
11 жніўня 2024 года у 13.00 Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах выспявала садавіна, агародніна, збожжа. Гаспадары неслі свой ураджай на асвячэнне ў царкву. Бралі з сабой і лекавыя расліны. Таму на Беларусі гэты дзень атрымаў яшчэ адну назву — «Зельная». Асвячанае зерне захоўвалі для азімай і веснавой сяўбы, а зёлкі захоўвалі на покуці побач з галінкамі вярбы. Зёлкі выкарыстоўвалі не толькі як лекавы сродак, але і як ахоўны ад моцнага ветру і навальніцы. Запрашаем...
27 ліпеня 2024 года 15.00 Дзень святых Касьмы і Дзям’яна - свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца апекунамі земляробства і кавальства на Беларусі. Бытавала павер’е, што яны з’яўляюцца сімвалічнымі «божымі кавалямі», якія з нябёсаў дапамагалі з металічнымі прыладамі працы - адбівалі і тачылі косы, сачылі за вастратой сякераў на сялянскім двары. Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся апрацоўкай металу. Кавальская справа – гэта адно са...