
Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі) 30 ліпеня 2022 года з 13.00 да 14.00 Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога – усё гэта сведчыла пра пачатак Зажынак. Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год. У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады. Верылі, што сноп-гаспадар валодае магічнымі здольнасцямі, таму яго усяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай...