+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Дзед Мароз прымае лісты і аб’яўляе конкурс дзіцячых малюнкаў»
Галоўная Падзеі «Дзед Мароз прымае лісты і аб’яўляе конкурс дзіцячых малюнкаў»
«Дзед Мароз прымае лісты і аб’яўляе конкурс дзіцячых малюнкаў»
502

Стартуе з 15 снежня 2023 г.

 

Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых Каляд і Новага года, усе рыхтуюцца і чакаюць свята, асабліва дзеці.

У нашым музеі з’явілася чароўная «Хатка Дзеда Мароза», якае адчыніцца 15 снежня. На ускрайку сяла пад заснежанымі дахам хаткі цуды чакаюць Вас! І мы чакаем вас у музеі, каб усім разам акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, цудаў і весялосці. Гэта цёплая атмасфера, яркія эмоцыі і час, праведзены сярод блізкіх.

Вас чакаюць гульні, забавы, жарты і весялосць!

Самае галоўнае – бярыце з сабой добры настрой! (і апранайце цёплую вопратку і абутак!).

Дзед Мароз аб’яўляе конкурс малюнкаў на навагоднюю альбо калядную тэматыку! Лісты з малюнкамі можна астаўляць у спецыяльнай скрыні ў музеі. Пераможца конкурсу малюнкаў атрымае ўзнагароду!

А калі вы не зможаце да нас даехаць, то напішыце ліст Дзеду Марозу ў Азярцо і ўкладзіце ваш малюнак на навагоднюю альбо калядную тэматыку.

Паштовы адрас Дзеда Мароза: 223021, Мінскі раён,аг. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту, Дзеду Марозу.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»
299
Прэс-рэлiз свята «Дзень бацькі»

«Дзень бацькі» - штогадовае свята, якое адзначаецца ў многіх краінах свету.

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
590
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Фотасправаздача «Купалле»
4560
Фотасправаздача «Купалле»

07.07.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
746
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...