+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)»
Галоўная Падзеі «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)»
«Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)»
2335

«Памяць продкаў праз музейны свет
(Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)»

7 снежня 2021 г. у 10.00 у будынку Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея) пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)», прысвечаная 45-годдзю з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Яна падводзіць пэўныя вынікі навуковай і практычнай дзейнасці нашага музея за гэты перыяд, паказвае, на якім этапе станаўлення знаходзіцца наша ўстанова. Канферэнцыя дае магчымасць супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту падзяліцца назапашанымі ведамі і досведам.

У канферэнцыі будуць удзельнічаць прадстаўнікі музеяў нашай краіны (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», Музей гісторыі г. Мінска, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа, Музей гісторыі Беларускай чыгункі, Лоеўскі музей бітвы. за Днепр), супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, а таксама нашы замежныя калегі з Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і этнаграфічнага музея-запаведніка «Кіжы» (Расійская Федэрацыя) і Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка ў Цеханаўцы (Рэспубліка Польшча).

Асноўнымі напрамкамі работы канферэнцыі, якія будуць асвятляцца падчас дыскусій, з'яўляюцца: вывучэнне розных пытанняў музеезнаўства, захоўвання і рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства і музейных прадметаў, аналіз і вывучэнне музейных калекцый, азнаямленне з імі шырокай навуковай грамадскасці.

У апошнія гады для нашага музея асабліва актуалізавалася тэма культурна-адукацыйнай дзейнасці, у прыватнасці пытанні правядзення разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў (музей вядомы сваімі цыкламі этнаграфічных мерапрыемстваў, гістарычных рэканструкцый), аднаўлення традыцыйных абрадаў, складання новых экскурсійных інтэрактыўных праграм, дэманстрацыі розных майстар-класаў і г.д. У рамках канферэнцыі будуць падведзены вынікі культурна-адукацыйнай работы як нашых супрацоўнікаў, так і спецыялістаў з іншых устаноў. Важным напрамкам працы музея з'яўляецца вывучэнне матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў музеях этнаграфічнага профілю. Завершаць канферэнцыю выступленні, прысвечаныя экспедыцыйнай дзейнасці ў 2019–2021 гг.

Па вынікам навукова-практычнай канферэнцыі будзе выдадзены зборнік артыкулаў.

 

 
Чытайце таксама
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
1444
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»

22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...

Фотасправаздача «Мерапрыемства «Спартакіяда»
1266
Фотасправаздача «Мерапрыемства «Спартакіяда»

18 чэрвеня адбылася спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў...

Свята  «Караваю, мой раю»
920
Свята «Караваю, мой раю»

Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, прымеркаваны да свята; гэта хлеб абрадавы, сімвал...

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
976
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.