+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Ёсць у мяне твой сілуэт…»
Галоўная Падзеі Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Ёсць у мяне твой сілуэт…»
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Ёсць у мяне твой сілуэт…»
2423

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства

«Ёсць у мяне твой сілуэт…»

26 студзеня 2019 года ў 14.00

26 снежня для наведвальнікаў музея будзе праводзіцца культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Ёсць у мяне твой сілуэт…». Гісторыя выразання сілуэтаў была звязана з баўленнем вольнага часу ў ХVIII – XIX стст. Сілуэтныя выявы сталі ўваходзіць у моду. Такімі партрэтамі ўпрыгожвалі сцены пакояў, кабінетаў, таксама скрыначкі, вазы, посуд. У пачатку ХХ ст. з’яўляецца цэлы шэраг мастакоў-графікаў, якія ствараюць прафесійны сілуэт…

Гэта, і яшчэ шмат цікавага, вы даведаецеся пад час мерапрыемства, а напрыканцы зможаце самастойна вырабіць сабе сілуэт з падрыхтаваных трафарэтаў або са свайго фатаздымка ў профіль, які  трэба будзе падрыхтаваць загадзя і мець з сабой.

Мерапрыемства разлічана на групу да 10 чалавек, будзе праводзіцца ў помніку «Дом з вул. Вызвалення».

Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве  «Ёсць у мяне твой сілуэт…» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Абрад  «Немку носім, сала просім»
1021
Абрад «Немку носім, сала просім»

9 сакавіка 2024 года з 11.00 да 12.00   Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае...

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
3216
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!

Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2240
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

2 кастрычніка 2021 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на...