14 чэрвеня 2017 года ў Музеі сельскай гаспадаркі імя Кш.Клюка ў г.Цеханаўцы (Падляшскае ваяводства Рэспублікі Польшча) адбылося адкрыццё выстаўкі “Беларускія народныя абразы” са збораў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Мерапрыемства прайшло пад Ганаровым патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янава і пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.
У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел дэпутат Сейма Польшчы Р.Тышкевіч, дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскага ваяводскага ўпраўлення А.Вап, канцлер Супрасльскай акадэміі Я.Юзвюк, дырэктар Музея сельскай гаспадаркі імя Кш.Клюка ў г.Цеханаўцы Д.Лапіяк, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быта Э.Багдановіч, прадстаўнікі мясцовых уладаў, праваслаўнага духавенства, моладзь.
Падчас мерапрыемства кіраўнікамі беларускага і польскага музеяў праведзены перамовы аб развіцці доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж установамі і з Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы.
22.07.2017г. Акунуцца ў атмасферу музычных пераліваў, атрымаць асалоду ад гучання беларускіх...
17.10.2021г. запрашаем правесці выхадны дзень са сваіми блізкімі і паўдзельнічаць у...
3 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00
20 жніўня 2022 года