+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»
1223

Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё.

У Год міру і стварэння Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння цікавостак традыцыйнай культуры і весела правесці свой час!

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніках сакральнай архітэктуры (расповед пра рэстаўрацыю і паказ архіўных фотаздымкаў дапаможа ўявіць пераўвасабленне напаўразбураных будынкаў у эталоны драўлянага дойлідства);
  • Паказ кінафільма (дэманстрацыя ваеннай кінастужкі ў памяшканні гумна з в.Лучнікі Слуцкага раёна);

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»
438
Прэс-рэліз акцыі «Першая Каляда»

Каляды – гэта ў старадаўнія часы самае галоўнае зімовае свята, якое з’яўлялася ўвасабленнем...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2986
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»
999
Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»

(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”) сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам...