+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Музычная феерыя»
Галоўная Падзеі «Музычная феерыя»
«Музычная феерыя»
2336

Культурна-масавае мерапрыемства «Музычная феерыя»

22 ліпеня 2017 года
з 15:00 да 16:30

З даўніх часоў музыка аб'ядноўвала людзей, з'яўлялася верным спадарожнікам чалавека ў розныя перыяды жыцця. «Музычная феерыя» – мерапрыемства, падчас якога вы зможаце акунуцца ў атмасферу музычных пераліваў, атрымаць асалоду ад гучання беларускіх інструментаў і проста прыемна правесці выхадныя.

У праграме мерапрыемства: 

  • Знаёмства з гісторыяй традыцыйных музычных інструментаў: «баян», «дуда», «цымбалы», «дудачка», «сурма», «варган»;
  • Канцэрт (выкананне твораў на розных музычных інструментах);
  • Фотазона «Беларускія музычныя інструменты»;
  • Майстар-клас па народных танцах;
  • Традыцыйная народная музыка. 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Музычная феерыя» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Чытайце таксама
Свята «Даравальная нядзеля»
810
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны –...

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3833
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя...

КУПАЛЛЕ  Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ
4671
КУПАЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ

Як на Купалле ў Беларускім скансэне праз вогнішча скакалі (фота + відэа).