Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх
з Новым годам і Калядамі!
Няхай кожны дзень надыходзячага года будзе яркім і незабыўным! Няхай у Вашым жыцці цуды здараюцца часцей, чым пра іх паспееце памарыць! Падзеі, якія ўзнікаюць, хай будуць прыемнымі, значнымі і прыгожымі, а жыццё – паспяховым і шчаслівым!
Адыходзячы год быў багаты на яркія і цікавыя падзеі для нашага музея, таму мы вырашылі падзяліцца імі!
28 чэрвеня 2024 года на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту супрацоўнікі газеты "Культура" і часопіса "Мастацтва" далі старт Рэспубліканскай акцыі і пасадзілі дуб з Ліпічанскай пушчы.
У Ліпічанскай пушчы размешчана адна з найстарэйшых дубраў Беларусі. Дубам у ёй больш за 200 гадоў. Дуб можа дасягаць узросту больш за 500 гадоў і мець таўшчыню ствала больш за 4 метры ў дыяметры.
Ліпічанская пушча ўпісала сваю яркую старонку ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Тут знайшлі сховішча партызанскія атрады і размяшчаўся партызанскі шпіталь. Мясцовымі партызанамі было пушчана пад адхон 267 эшалонаў ворага, падарвана 50 мастоў, разгромлена больш за 60 гарнізонаў захопнікаў. Немцы прыклалі шмат намаганняў, каб выбіць партызан з пушчы і захапіць яе, але ім гэта не ўдалося. Нягледзячы на некалькі блакад і ўпартыя баі з пераўзыходзячымі сіламі ворага, яна засталася непераможанай. 12-13 ліпеня 1944 года байцы 2-га Беларускага фронту сустрэліся з партызанамі ў Ліпічанскай пушчы. Да гэтага моманту ў пушчы дзейнічалі чатыры брыгады і два асобныя атрады – звыш 3200 чалавек. Радасці з нагоды вызвалення не было канца!
Адзначым, што акцыя працягваецца, і ў гонар партызанскага руху прапануем Вам пасадзіць дуб як сімвал мужнасці і стойкасці!
2. Акцыі ў музеі
На працягу ўсяго года музей абнаўляў старыя і прыдумляў новыя акцыі і міні-мерапрыемствы выхаднога дня для наведвальнікаў. Пры аплаце ўваходнага білета кожны ахвочы мог паўдзельнічаць у іх. Пералік настолькі разнастайны, што мы вырашылі згадаць толькі найбольш яркую і папулярную.
Адна з акцый "Цуд на Каляды" да святкавання Калядаў і Новага года.
У чароўныя калядныя дні, калі ўсё вакол замірае, людзі чакаюць цудаў і мараць аб выкананні жаданняў, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашаў наведаць акцыю «Цуд на Каляды» і адчуць атмасферу народных традыцый і зімовага хараства!
Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы выкарыстоўваецца рабочая жывёла. На тэрыторыі Беларусі асноўнай цяглавай сілай традыцыйна былі конь і вол. Жывёлу запрагалі ў воз ці сані пры дапамозе выязной вупражы – хамутовай (для каня) і ярэмнай (для вала). Канструкцыя і знешні выгляд транспартных сродкаў адлюстроўвалі сезонныя ўмовы іх выкарыстання, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць гаспадара. Гужавыя транспартныя сродкі можна падзяліць на 2 вялікія групы: колавыя (летнія) і палазныя (зімнія). Паводле функцыянальнага прызначэння сярод мноства тыпалагічных варыянтаў колавага і палазнога транспарту вызначаюць рабочыя і выязныя транспартныя сродкі.
У прасторы помніка архітэктуры “Пуня з в. Ваўкаўшчына Міёрскага раёна” для наведвальнікаў адкрылася выстава-экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў” у абноўленым архітэктурна-мастацкім вырашэнні.
Камерцыйнае мерапрыемства года «НАЧНЫ ЗАБЕГ»
Пры падтрымцы ААТ «ААБ Беларусбанк» ужо другі раз у гісторыі музея, у ноч з 6 на 7 ліпеня па тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў начны легкаатлетычны забег.
Маршрут быў пракладзены сярод прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства – старажытных сядзіб, школы, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.
Падзейнае мерапрыемства года.
Свята «Купалле ў Азярцы» («У нас сягоння Купалачка»)
Свята ў гонар летняга сонцастаяння - адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайная пара, калі сонца на небе «гуляе і пераліваецца» асабліва ярка.
Перад купальскай ноччу дзяўчаты хадзілі на паляны збіраць травы і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час, валодаюць лячэбнай і цудадзейнай сілай. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухія галінкі для вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей або ў вадзяных, каб напалохаць дзяўчат. Праз вогнішча скакалі ўсе - і моладзь, і старыя. Лічылася, што купальскі агонь знішчае ўсё зло, якое перашкаджае жыццю чалавека.
У адыходзячым годзе свята "Купалле ў Азярцы" ("У нас сягоння Купа-лачка") стаў адным з самых маштабных мерапрыемстваў у нашым музеі.
Станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні засталіся ў нашых дарагіх наведвальнікаў.
6. Персанаж года «Масленіца»
Маслёнка - старажытнае свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях таксама можна было пачуць такія назвы свята, як Загавіны, Запусце, Папялец, Аўлассе.
Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старана прыбіралі дом і двор, гатавалі святочныя стравы. Увесь святочны тыдзень ужывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, наведвалі сваякоў і весяліліся. Актыўныя забаўкі ўключалі ў сябе катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.
Увага вясковай абшчыны на свяце была накіравана на маладых нежанатых юнакоў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна - калодку. Такім чынам сельская абшчына клапацілася аб працягу роду і нагадвала аб неабходнасці стварэння сям'і.
У гэтым годзе, адным з галоўных персанажаў у нашым музеі стала Масленіца.
Музейна-педагагічныя заняткі года “Вячоркі”
Музейна-педагагічны занятак «Вячоркі» - гэта спазнанне звычаяў Піліпаўскага паста, праламленае праз школьны урок-занятак, дзе можна ўбычыць музейныя прадметы, якія выкарыстоўваліся ў прадзенні і ткацтве, пачуць музыкальныя найгрышы на скрыпцы і народныя песні, якія выконваліся ў час сустрэч моладзі за вячэрняй працай доўгімі зімовымі вечарамі ў мінулым і пазамінулым стагоддзях.
Музейная рэстаўрацыя «Cаламяныя царскія вароты»
Копія саламяных царскіх варотаў з вёскі Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці была падрыхтавана да часовай экспазіцыі вырабаў мастацкага саломапляцення, якая дзейнічала ў 2024 г. як працяг выставы “Поўны клеці карабамі…”. Вароты - гэта твор народнага мастака Беларусі Ларысы Мікалаеўны Лось, зроблены ёй з арыгінала ў 1988-1989 гг. Арыгінальныя вароты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У варотах выкарыстаны дзве мастацкія тэхнікі пляцення з жытняй саломы: “круглы шнур” і “плоскаплеценыя квадраты”. Рэстаўратары нашага музея пасля паступлення гэтага ўнікальнага экспаната здзейснілі працы па ачыстцы яго паверхні, выправілі дэфармацыю канструкцыі кароны, пэўных участкаў саломы і правялі поўную кансервацыю аб’екта.
У экспазіцыі прадстаўлена копія саламяных царскіх варотаў з вёскі Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта твор народнага майстра Беларусі Ларысы Мікалаеўны Лось, зроблены ёй з арыгінала ў 1988-1989 гг. Арыгінальныя вароты захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У варотах выкарыстаны дзве мастацкія тэхнікі пляцення з жытняй саломы: “круглы шнур” і “плоскаплеценыя квадраты”.
Рэстаўратары нашага музея, пасля паступлення гэтага ўнікальнага экспаната, правялі работы па ачыстцы яго паверхні, выправілі дэфармацыю канструкцыі кароны, некаторых участкаў саломы і правялі поўную кансервацыю аб'екта.
Відэа года
«Збянтэжаны Саўка» - аматарскі спектакль супрацоўнікаў музея, як новая форма культурна-адукацыйнай працы
Усяго за некалькі кіламетраў ад горада Мінска, пад адкрытым небам, раскрыў свае прасторы для наведвальнікаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Месца, дзе не толькі беражліва захоўваюцца традыцыі мінулага, але і ўкараняюцца новыя формы працы.
Адной з такіх формаў з'яўляецца спектакль, ролі ў якім выконваюць супрацоўнікі музея пад чулым кіраўніцтвам рэжысёра – Эдуарда Багдановіча.
Паглядзець можна тут:
https://www.tiktok.com/@etna.by/video/7442625044074745144?is_from_webapp=1&sender_device=pc&web_id=7454127466413999622
Ці тут:
https://t.me/etnaby/3408
У 2024 годзе выйшаў 11-ы нумар Беларускага гістарычнага часопіса (таксама вядомага як "БГЧ").
На яго старонках упершыню рэалізаваны ўнікальны міжнародны праект «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі».
Нумар прысвечаны Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту і яго партнёрам з Расійскай Федэрацыі — Дзяржаўнаму музею “Смаленская крэпасць”, Навасібірскаму дзяржаўнаму краязнаўчаму музею, Іркуцкаму абласному архітэктурна-этнаграфічнаму музею “Тальцы”.
Бонус. «Усмешка года» (галоўны герой мерапрыемства «Клёцкі з душамі»)
Выстава працуе з 22.06.2023 З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры...
Спецыяльна да новага навучальнага года мы падрыхтавалі спіс новых і найбольш запатрабаваных...
10 верасня 2022 года